22.08.2024
Забаўка "Беларуская скарбонка"

Самая цудоўная і выдатная пара года - лета.

Мы стараемся, каб яно запомнілася дзецям яркімі ўражаннямі, эмоцыямі, доўгачаканымі сустрэчамі з героямі казак.

22 жніўня ва ўстанове адукацыі "Дзіцячы садок № 79 г. Бабруйска" выхаванцы на чароўным паравозіку адправіліся ў госці да Дзеда Барадзеда.

Дзед Барадзед (Ракаўская В.В. выхавальнік дашкольнай адукацыі групы №9) пазнаёміў дзяцей са зместам свайго «беларускага куфэрка». Дзеці гулялі ў беларускія гульні: "Лапці", "Блін гарыць", "Шэры кот", адгадвалі загадкі. Выконвалі танец «Васільковае неба» муз.Я.Алейнік, У падарунак Дзед Барадзед распавёў і паказаў выхаванцам музычную казку «Рэпка».

А ў заканчэнні забаўкі, выхаванцы правялі батл з выкарыстаннем музычных інструментаў - бубен і лыжкі. Было прыемна бачыць радасныя дзіцячыя твары і чуць вясёлы дзіцячы смех. Свята «Беларуская скарбонка» атрымалася вясёлае, пацешнае і завяршылася агульным фота на памяць з Дзедам Барадзедам.