Дзень Незалежнасці - асаблівае свята ў дзіцячым садзе
Беларусь 3 ліпеня адзначае Дзень Незалежнасці - гэта не толькі галоўнае дзяржаўнае свята, сімвал нацыянальнага гонару, але і даніна гераізму і мужнасці беларусаў.
Мы з удзячнасцю ўспамінаем пра несмяротны подзвіг франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, якія ў гады суровых выпрабаванняў зрабілі ўсё магчымае і немагчымае для Перамогі.
У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ва ўстанове дашкольнай адукацыі 2 лiпеня прайшло тэматычнае мерапрыемства. Музычным кiраунiком Дударэнкавай Аленай Валянцiнаунай была падрыхтавана музычная забава "Мая Радзiма Беларусь". Мерапрыемства да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пачалося з выканання дзяржаўнага гімна. Танец з васількамі выканалі дзяўчынкі ў нацыянальных строях. Дзеці адказалі, што сімвалам Беларусі з'яўляецца васілёк, а сімвалам свету - белы голуб. Таксама выхаванцы даведаліся, якім коштам дастаўся мір і незалежнасць нашай Радзімы, а затым выканалі песню Т. Бокач аб нашай Радзіме "Самая прыгожая". Якое ж гулянне без народных гульняў і танцаў? Яно працягнулася вясёлай гульнёй "Дудка - весялуха" і агульным танцам "Кракавяк". У завяршэнні, усе дружна выканалі песню Я.Жабко "Мы хочам, каб птушкі спявалі" і скончылася свята флэшмобам на песню "Белая Русь". Дзеці спявалі песні, чыталі вершы пра сваю Радзіму, удзельнічалі ў гульнях і эстафетах, у конкурсе дзіцячых малюнкаў на асфальце "Я люблю Беларусь". Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ўяўленняў у дашкольнікаў аб вялікім подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння, 3 ліпеня для кожнага беларуса - напамін пра тое, якім коштам былі заваяваныя незалежнасць і свабода нашай дзяржавы. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у працвітанне роднай зямлі.