Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.
3 красавіка ў ДУА “Дзіцячым садку № 79 г. Бабруйска” таксама адзначалі гэтае свята.
На "Гуканні вясны" сабраліся выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп у беларускіх касцюмах, з птушкамі ў руках. На імправізаванай сцэне разыгрывалася дзеянне паміж дзедам Халімонам і бабкай Агапкай, якія запрасілі дзяцей на сустрэчу вясны. У лялечным тэатры лясныя звяры таксама сустракалі Вясну. Прыход Вясны адзначылі песнямі і карагодамі, вясёлымі прыпеўкамі і гучным аркестрам народных інструментаў. З пажаданнямі дабра, дабрабыту, здароўя і радасці завяршылася вясновая забаўка.


